Левшунов Олег Федорович
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва, Заместитель председателя Постоянной комиссии по труду и социальным вопросам
Слово держу, дело делаю, слышу людей, работаю для людей!

PDA
Левшунов Олег Федорович
Главная События

События

Віншаванне са 100-годдзем заснавання УА "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага"

10 12/2015
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
Сардэчна віншую ўсіх вас са слаўным юбілеем — 100-годдзем з дня заснавання установы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага"


Гэта ўзрост сталасці і росквіту творчых сіл, калі ўжо накоплены багаты педагагічны вопыт, а душа, поўная энтузіазму і жадання працаваць, імкнецца да ўдасканалення. Наперадзе — новыя задачы і ўсё яшчэ нявырашаныя праблемы, якія стаяць як перад педагагічным калектывам, так і ў цэлым перад сістэмай адукацыі.

З пачуццём глыбокай удзячнасці думаецца сёння аб вялікім укладзе каледжа ў працэс выхавання і навучання многіх пакаленняў нашых суайчыннікаў. Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага ведаюць не толькі ў раёне і горадзе. У розных кутках Беларусі, у блізкім і далёкім замежжы жывуць і працуюць яго выпускнікі. Каледж набыў шырокую вядомасць дзякуючы добраму, працавітаму, згуртаванаму калектыву дырэкцыі і настаўнікаў. І гэта не выпадкова, таму што вы, настаўнікі, заўсёды сееце ў душах вучняў толькі разумнае, добрае, вечнае.

Многія вашы былыя навучэнцы сталі кандыдатамі і дактарамі навук, заслужанымі работнікамі навукі і культуры, мастацтва і літаратуры, грамадскімі дзеячамі, выдатнымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў.

Для вашых вучняў і выпускнікоў каледж няхай і надалей застаецца крыніцай ведаў, мудрасці, любові і павагі да настаўнікаў, да людзей, да Бацькаўшчыны, захоўваецца ў іх памяці як прыгажосць дзяцінства, прыгажосць свету і першага погляду на яго, прыгажосць думкі, высакароднага ўчынку і патрыятызму.

У цяперашніх складаных сацыяльна-эканамічных умовах вы па-ранейшаму ўтрымліваеце высокі ўзровень навучання, многае робіце для захавання і прымнажэння лепшых традыцый. Асабліва яскравым і відавочным гэта стала ў апошнія гады, калі само жыццё патрабуе пошуку новых падыходаў у падрыхтоўцы падрастаючых пакаленняў да самастойнага жыцця, удасканалення і перабудовы ўсёй сістэмы адукацыі. Вы з гонарам вытрымліваеце ўсе выпрабаванні, якія выпалі на вашу долю.

У гэты дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і даўгалецця, поспехаў ва ўдасканаленні навучальна-выхаваўчага працэсу, невычарпальнай энергіі і натхнення, новых здабыткаў у вучобе, працы і жыцці.

Няхай і ў далейшым у вашых сэрцах і думках не гасне святло творчых пошукаў і жадання новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

З павагай,
Леўшуноў А.Ф.
дэпутат Палаты прадастаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
 
Все новости
(8-0232) 34-31-39  

Помощники депутата

Чечеткина Мария Михайловна
 Отдел образования и спорта Администрации Центрального р-на г. Гомеля, г. Гомель, ул. Ирининская, д. 9, каб. 206 
(+ 37529) 683-61-34, (8-0232) 34-31-39