Главная
События
События
События
Леўшуноў А.Ф. даў інтэрв'ю штодзённай грамадска-палітычнай газеце «Звязда»
25 09/2015
Дапамогу на пахаванне ніхто адмяняць не збіраецца
Алег Леўшуноў, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:
— 2 кастрычніка пачынаецца чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. Адным з пытанняў парадку дня пасяджэння будзе законапраект «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пахавання і пахавальнай справы». Тэма, можа, і не самая аптымістычная, але жыццёвая, і без добрага закона тут ніяк.
Павінен сказаць, што Закон «Аб пахаванні і пахавальнай справе» ў новай рэдакцыі ўступіў у сілу 8 студзеня гэтага года. Але жыццё не стаіць на месцы. Таму і законы патрабуюць удасканалення ці тэхнічных правак. Так і з гэтым законапраектам. Асноўныя палажэнні будуць захаваны. Так, дзяржава гарантуе выдачу цела памерлага з морга, адпаведных дакументаў, а таксама прадастаўленне ўчастка для пахавання і выплату дапамогі альбо прадастаўленне бясплатных паслуг па пахаванні.
За арганізацыю работ па доглядзе і добраўпарадкаванні могілак па-ранейшаму будуць адказваць выканкамы, а абслугоўваць месца пахавання — спецыялізаваныя арганізацыі, іншыя юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, а ў сельскай мясцовасці — асобы, якіх вызначаць пасялковыя і сельскія выканкамы. Фінансавацца пахавальная справа будзе за кошт сродкаў бюджэту, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Але гэтай восенню плануецца рашэнне тэхнічных момантаў, у прыватнасці мы збіраемся аб’яднаць і сістэматызаваць у адным законе ўсе пытанні, якія тычацца пахавання і пахавальнай справы. Гэта значыць, яны не будуць ужо раскіданыя ў розных законах, як цяпер, калі некаторыя моманты прапісаны ў законе «Аб пенсійным забеспячэнні» напрыклад. Бо прычым тут пахаванне да пенсійнага забеспячэння?
Калі я сустракаюся з выбаршчыкамі, яны нярэдка пытаюцца, ці не будзе адменена дапамога на пахаванне. Яшчэ раз паўтаруся: не, не будзе. Дзяржава гарантуе яе выплату альбо прадастаўленне бясплатных паслуг па пахаванні. Людзі апошнім часам задаюць пытанні пра тое, ці будуць мець права на такую дапамогу сваякі асоб, якія лічацца сацыяльнымі ўтрыманцамі. Я адказваю ў такім выпадку: гэтыя людзі, якіх вы называеце дармаедамі, — яны з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь? Так, з’яўляюцца. Значыць, на іх — як на нашых грамадзян — распаўсюджваюцца і палажэнні гэтага закона, у тым ліку і права на выплату дапамогі на пахаванне. Тым больш што грамадзян, якія не працуюць і не адлічваюць унёскі ў бюджэт і сацыяльнае страхаванне больш за 183 дні ў год, абавязалі выплачваць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Гэта значыць, яны пасля выплаты збору ўжо лічацца асобамі, якія паўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
ДАРЭЧЫ
У адпаведнасці з законам «Аб пахаванні і пахавальнай справе» памер дапамогі на пахаванне роўны сярэдняй заработнай плаце работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.
Святлана БУСЬКО
газета "Звязда" 25 верасня 2015 г.
http://zviazda.by/2015/09/102508.html
Все новости